ГБАМ/Узорныя праекты

This page is a translated version of the page GLAM/Model projects and the translation is 96% complete.
Outdated translations are marked like this.

Праекты «Вікімэдыі», як супольнасьці, што падзяляе Вашыя задачы пашырэньня ведаў у сьвеце, могуць прапанаваць магутную пляцоўку для дасягненьня шырокай грамадзкасьці са зьместам, ведамі і ўменьнем наконт збораў культурнай спадчыны.

GLAM
GLAM

Galleries • Libraries • Archives • Museums



Некалькі цікавых ісьцінаў пра тое, чаму праекты «Вікімэдыі» маюць магутны ўплыў:

  • атрымліваюць звыш 16 млрд праглядаў штомесяц з усяго сьвету;
  • шыроказаўважныя для разнастайных аўдыторыяў:
    • праз асноўныя пошукі ў Гугле і іншых пошукавых прыладах;
    • укаранёныя як у сацыяльных сетках, гэтак і ў навучальных бачынах;
  • дасягаюць розных відаў вучняў: ад выпадковых да навучэнцаў, а таксама ад знаўцаў і дзяржаўных службоўцаў да аматараў;
  • ставяць Вашыя ўстаноўчыя зборы ў сувязь зь іншымі відамі ведаў.

Галерэі, бібліятэкі, архівы і музэі (ГБАМ) працуюць з праектамі «Вікімэдыі», каб забясьпечыць прадстаўленьне гэтымі сусьветнымі і шматмоўнымі спалучанымі пляцоўкамі найлепшых зьвестак пра свае галіны уменьняў, спрыяньне прызначэньню сваіх арганізацыяў і ўдасканаленьне доступу да сваіх ведаў і збораў.

Вікісупольнасьці шмат навучыліся ад прафэсійных супольнасьцяў, што працуюць у ГБАМ. Мы распрацавалі шэраг тактык і стратэгіяў для забесьпячэньня ўзаемавыгаднага супольніцтва між ГБАМ і Вікісупольнасьцямі. Даведайцеся больш пра гэтыя тактыкі ніжэй!

Якія віды праектаў або тактык я магу скарыстаць як ГБАМ у супрацы зь «Вікімэдыяй»?

Праекты ГБАМ-вікі маюць схільнасьць пачынацца з адной зь дзьвюх высокаўзроўневых задачаў:

Пашырэньне лічбавых збораў

Пашырэньне ведаў

 
Адзін з прадметаў у Вэтэрынарным музэі пры Ўнівэрсытэце Сан-Паўлу, які выкарысталі для ілюстраваньня Вікіпэдыі на шматлікіх мовах.
Некаторыя з найбольш распаўсюджаных праектаў, дзе ГБАМ працуюць зь Вікісупольнасьцю, — гэта супольніцтвы зь мясцовымі Віксупольнасьцямі, каб стварыць і пашырыць лічбавыя зборы. Пашыраныя праз праекты «Вікімэдыі» мультымэдыя тлумачаць найбольш прагляданыя крыніцы зьвестак у Сеціве і забясьпечваюць прагляд і выкарыстаньне Вашага збору па ўсім сьвеце.

Часта яны ўлучаюць масавыя запампоўкі ў Вікісховішча. Супраца вагаецца ад запамповак жмені відэазапісаў па матэматыцы або выяваў з вэтэрынарных збораў унівэрсытэцкіх музэяў у Бразыліі да вялізных унёскаў адкрытага зьместу ад Мэтрапольнага музэю або Брытанскай бібліятэкі. Кожная зь іх дае магчымасьць мясцовым зборам на прадстаўленьне і выкарыстаньне ўдзельнікамі па ўсім сьвеце, што ажыцьцяўляе прызначэньне ўстановы ў пашырэньні збораў. Хто мог бы ўявіць, што сусьветная грамадзкасьць праглядацьме збор вэтэрынарнай анатоміі з Унівэрсытэту Сан-Паўлу звыш мільёна разоў штомесяц?

Іншымі спосабамі пашырыць лічбавыя мэдыязборы служаць: іх перапісваньне ў Вікікрыніцах або стварэньне новых запісаў ці здымкаў жывых звычаяў, або ўкладаньне зьвестак аб прадметах у сувязі зь Вікізьвесткамі. Кожны з гэтых праектаў можа садзейнічаць працы ўстановы: узбагаціць, пашырыць або зрабіць больш даступнымі прадметы ў зборы.

Пстрыкніце тут, каб даведацца больш пра стратэгіі і вывучэньне выпадкаў пашырэньня лічбавых збораў.

 
Грамадзкія бібліятэкі Каталёніі агалошчваюць свой удзел у «Вікімэдыі» на сваіх уваходных дзьвярах: з гонарам абвяшчаюць, што яны «Вікіпэдыйныя бібліятэкі».
ГБАМ маюць шмат розных задачаў у сваім прызначэньні па-за проста пашырэньнем сваіх збораў. Праекты «Вікімэдыі» могуць прапанаваць моцныя пляцоўкі для пашырэньня ведаў усіх відаў сярод шырокай публікі ад паляпшэньня асьвятленьня важных для установаў прадметаў да стварэньня грамадзкага ўсьведамленьня недапрадстаўленых супольнасьцяў або галінаў ведаў і магутнай нагляднасьці зьвязаных адкрытых зьвестак наконт уменьняў установы.

ГБАМ працуюць зь мясцовымі Вікісупольнасьцямі, каб распрацаваць найлепшыя стратэгіі і тактыкі для ўвасабленьня іх прызначэньняў: часам гэты ўлучае правядзеньне мерапрыемстваў рэдактаваньня, або узгадненьне анлайн-кампаніяў рэдактаваньня, ці залучэньне зьвестак у Вікізьвесткі, або высьвятленьне спосабу найлепшага ўкараненьня зьместу «Вікімэдыі» ў вэб-бачыны і выставы ўстановы. Вікісупольнасьці супрацоўнічаюць з арганізацыямі ўсіх відаў ад малых арганізацыяў мясцовай гісторыі або грамадзкіх бібліятэк да некаторых з найбольшых у сьвеце ўстановаў, такіх як народныя архівы або бібліятэкі ў ЗША, Ўэйлзе, Гане, Італіі, Баўгарыі і Нідэрляндах.

Прыцягненьне пэрсаналу ГБАМ да пашырэньня іх ведаў па сьвеце дапамагае забясьпечыць тое, каб грамадзкасьць і дасьледчыкі адшуквалі веды ўстановаў, калі маюць у іх патрэбу.

Пстрыкніце тут, каб даведацца больш пра стратэгіі і вывучэньне выпадкаў пашырэньня ведаў установаў.

Напішыце Вашае ўласнае дасьледаваньне выпадку! Дапамажыце нам даведацца пра Ваш досьвед

Ці праводзілі Вы праект ГБАМ-вікі? Ці ўжывае ён тактыку або стратэгію, якую не выкарыстоўваюць іншыя Вікісупольнасьці? Дапамажыце нам даведацца пра гэты праект і тое, як іншыя супольнасьці могуць скапіяваць падобныя стратэгіі.

Запоўніце скрынку заяўкі ўнізе апісальнай назвай, каб пачаць. Звычайна гэта назва ўстановы, зь якой Вы супольнічалі, або праекту. Пстрыкніце кнопку «Стварыць накід дасьледаваньня выпадку», калі абярэце назву, і Вас перанясе на старонку, дзе Вы зможаце распачаць накід Вашага дасьледаваньня.


Дзе яшчэ я магу адшукаць дасьледаваньні выпадкаў і зьвесткі аб праектах?